Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА № 1 на Валадарскага


Стала вядома, што палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. 23 траўня жанчына адмовілася ад беларускага грамадзянства. Гэтым самым яна выказала пратэст супраць катаванняў.

Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца за кратамі з 3 студзеня 2021 года. 9 чэрвеня суд пакараў яе двума гадамі зняволення паводле абвінавачання ў «гвалце» у дачыненні да міліцыянтаў і іх «абразе», а таксама ў «абразе Лукашэнкі».

У красавіку 2022 года да гэтага тэрміну дадалі яшчэ год калоніі за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі. Цяпер супраць яе распачалі такую ж справу.

Палітзняволеную большую частку тэрміну трымаюць у нечалавечых умовах штрафнога ізалятару (ШІЗА). Цяпер, калі ў чаканні суду Паліна будзе ў СІЗА, ёй можна будзе дасылаць паштоўкі, грашовыя пераводы і пасылкі.

Рада БНР узнагародзіла Паліну Шарэнду-Панасюк ордэнам Пагоні.

Каментар
Што рабіць, каб палітвязняў перасталі катаваць? Абмяркоўваюць муж зняволенай і прадстаўнік «Bypol»
2023.06.05 23:14

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў