У судовым працэсе над Ірынай Слаўнікавай абвешчаны перапынак


Судовае паседжанне працягнецца 6 ліпеня.

Ірына Слаўнікава.
Фота: Ирина Славникова / Facebook

Суд адбываецца ў закрытым рэжыме, таму атрымаць хоць якія звесткі адтуль немагчыма.

Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у тым ліку ў «кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем». Журналістку абвінавачваюць адразу паводле двух артыкулаў КК:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»;
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу – «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання, або ўдзел у ім».

Штатная працаўніца Польскага тэлебачання (TVP) была прызнаная палітзняволенай.

Артыкулы
Муж Ірыны Слаўнікавай: Тое, што цяпер адбываецца, яе не зламае. Яна застанецца сабою, і стане яшчэ мацнейшая
2022.06.23 09:34

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў