Новыя санкцыі, таран амбасады і вяртанне Евы. 319-ы дзень пратэсту ў Беларусі


Падыходзіць да заканчэння 23 чэрвеня – 319-ы дзень няспыннага пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту з боку сілавікоў. Падводзім вынікі дня.

Новыя санкцыі блізка

Hавiны
Еўразвяз узгадніў сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.06.23 15:25

Сёння стала вядома, што амбасадары ЕЗ далі зялёнае святло сектаральным санкцыям супраць Беларусі. Неўзабаве пачынаецца так званая «пісьмовая працэдура», якая павінна быць завершана заўтра, што азначае, што санкцыі могуць быць апублікаваныя ў афіцыйным часопісе ЕЗ ужо на днях.

Hавiны
«Пачатак дывановых бамбаванняў». Эксперты ацанілі магчымыя страты ВУП Беларусі ад санкцыяў
2021.06.23 17:12

Паводле падлікаў эканамістаў, сумарная шкода дзейных санкцыяў для беларускай эканомікі складзе 7-8 % ВУП. У выпадку ж увядзення сектаральных санкцыяў, якія закранаюць калійную галіну і нафтапрадукты ў цэлым, страты Беларусі могуць дасягнуць і 14 % ВУП.

Hавiны
Алексін, трапіўшы пад санкцыі ЕЗ, прадаў свае банкі і перадумаў будаваць тытунёвую фабрыку
2021.06.23 19:07

Беларускі «тытунёвы магнат» Аляксей Алексін, які на гэтым тыдні трапіў пад санкцыі Еўразвязу, пазбаўляецца ад сваіх актываў – ён прадаў два сваіх банкі. Таксама бізнесовец перадумаў будаваць новы тытунёвы завод.

Hавiны
Санкцыі ЕЗ могуць у тым ліку закрануць хобі Міхаіла Гуцэрыева
2021.06.23 10:15

А ў сітуацыі расейскага алігарха Міхаіла Гуцэрыева санкцыі ЕЗ стварылі праблемы не толькі для ягонага асноўнага бізнесу, але і для яго хобі – складання песень.

Чым адкажуць улады

Hавiны
У 18-ы раз з пачатку года ў Беларусі даражэе бензін
2021.06.23 20:26

Улады ж спрабуюць кампенсаваць свае страты за кошт насельніцтва – з 24 чэрвеня даражэе ў 18-ы раз з пачатку года аўтамабільнае паліва. Агулам рост ужо дасягнуў амаль 10 %. Растуць з 1 ліпеня і кошты на цыгарэты.

Hавiны
Машына пратараніла плот амбасады Латвіі ў Менску. Рыга патрабуе расследавання
2021.06.23 22:59

Дзіўным выглядае таксама інцыдэнт з латвійскай амбасадай, дзе грузавая машына 23 чэрвеня ўрэзалася ў цагляны плот амбасады Латвіі ў Менску. Фактычна роўна месяц таму, 24 траўня, Беларусь выслала ўсіх латвійскіх амбасадараў за зняты ў Рызе чырвона-зялёны сцяг і замену яго бел-чырвона-белым.

Пакуль жа ўлады працягваюць затрымліваць пратэстоўцаў, прысуджаюць ім новыя тэрміны і пачынаць крымінальныя справы ў дачыненні да ўжо асуджаных.

Hавiны
Супраць асуджанай за поўху Азаронку перакладчыцы Калацкай пачалі новую крымінальную справу
2021.06.23 19:42

З добрых навінаў – арыштаваную год назад карпаратыўную калекцыю «Белгазпрамбанку», у тым ліку і карціну Хаіма Суціна «Ева», якая летась стала адным з сімвалаў пратэсту, цяпер можна зноў пабачыць у Палацы мастацтваў у Менску. Яна лічыцца найбуйнейшай карпаратыўнай мастацкай калекцыяй у Беларусі.

Фота
«Усё захавалася ў ідэальным стане». Арыштаваную год таму калекцыю «Белгазпрамбанку» вярнулі ў галерэю
2021.06.23 21:22

МГ belsat.eu

Стужка навінаў