Расейскія тэлеграм-каналы: У Белгарадзе атакаваныя будынкі ФСБ і МУС


Расейскае выданне «Медуза» са спасылкаю на тэлеграм-каналы паведамляе пра выбух у адным з сілавых ведамстваў у Белгарадзе.

У белгародскіх тэлеграм-каналах пішуць аб перакрыцці Праабражэнскай вуліцы. На гэтай вуліцы месціцца рэгіянальнае аддзяленне ФСБ у Белгародскай вобласці.

Крыніца: Тэлеграм-канал «Пепел»

Расейскі тэлеграм-канал «Рыбарь» са спасылкаю на свае крыніцы паведаміў, што ў Белгарадзе былі атакаваныя аддзелы МУС і ФСБ.

У Белгарадзе апроч будынку ФСБ з беспілотніка таксама быў атакаваны будынак МУС, – піша тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» са спасылкаю на ўласныя крыніцы.

Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацверджаная. Улады РФ яе не каментавалі.

Агляд
Пачаліся баі ў Белгародскай вобласці Расеі – на мяжы з Украінаю. Што вядома
2023.05.22 18:21

22 траўня губернатар Белгародскай вобласці Расеі Вячаслаў Гладкоў заявіў, што на тэрыторыю Грайваронскай акругі зайшла дыверсійна-выведная група Збройных сілаў Украіны, а расейскія войскі «робяць неабходныя захады для ліквідацыі праціўніка».

АА belsat.eu

Стужка навінаў