Офіс Святланы Ціханоўскай – пра рашэнне ПА NATO прызнаць беларускі рэжым саўдзельнікам у вайне


Парламенцкая асамблея NATO прыняла дэкларацыю аб падтрыманні Украіны. У дакуменце ў тым ліку гаворыцца, што парламентарыі поўныя рашучасці прыцягнуць да адказнасці расейскі рэжым, а таксама суагрэсараў сярод прадстаўнікоў беларускага рэжыму. Офіс Святланы Ціханоўскай вітае гэтае рашэнне.

Выступ Святланы Ціханоўскай на ПА NATO.
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Лукашэнка ёсць суагрэсарам і павінен панесці поўную адказнасць. Неабходна выпрацаваць тыя прававыя механізмы, якія дапамогуць узнавіць законнасць ды справядлівасць, а таксама пакараць вінаватых, – заяўляе прэс-служба Офісу Ціханоўскай. – Мы ўдзячныя за запрашэнне для Святланы Ціханоўскай выступіць на ПА NATO. Гэта важная магчымасць выкласці пазіцыю, і мы цэнім, што голас беларусаў быў пачуты».

Офіс Святланы Ціханоўскай перакананы: Лукашэнка павінен несці адказнасць.

Святлана Ціханоўская выступала на ПА NATO ў Люксембурзе 21 траўня. Яна заявіла: «Міжнародны крымінальны суд, выдаўшы ордар на арышт Пуціна, павінен выдаць такі ж ордар на арышт Лукашэнкі за злачынствы агрэсіі і злачынствы супраць чалавечнасці».

Hавiны
Парламенцкая Асамблея NATO прызнала рэжым у РФ тэрарыстычным
2023.05.22 21:19

У выніковай дэкларацыі ПА NATO парламентарыі краінаў Альянсу заявілі, што «поўныя рашучасці прыцягнуць да адказнасці расейскі рэжым, яго саўдзельнікаў сярод беларускага рэжыму». Парламенцкая асамблея выказвае заклапочанасць ростам падтрымання расейскай агрэсіўнай вайны з боку беларускага рэжыму, у прыватнасці выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі для навучання вайскоўцаў і лагістычных мэтаў.

Таксама ПА NATO асуджае намер Расеі размясціць тактычную ядравую зброю ў Беларусі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў