У Берасці гандлююць капустай з Херсону


Па 3 рублі за кг прадаюць капусту з акупаванай тэрыторыі.

На рынку ў Берасці прадаюць капусту з акупаванага ўкраінскага Херсону і буракі з Крыму. 20 мая 2022.
Фота: Ганцавіцкі Час

Як адзначылі журналісты «Ганцавіцкага часу», у Берасці можна пакаштаваць капусту з акупацыі! За 3 рублі на Цэнтральным рынку ў абласным цэнтры прадаецца капуста з прыпіскай «Херсон». Як вядома, гэты абласны горад Украіны акупаваны цяпер расейскімі войскамі ў выніку вайны.

А побач з херсонскай капустай прадаюцца і буракі з Крыму – анексаванага Расеяй украінскага паўвострава. «Дарэчы, буракі прыгожыя, вялікія», – звяртаюць увагу калегі.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 22 траўня
2022.05.22 20:43

Марыя Мурашка, belsat.eu

Стужка навінаў