Данія перадасць Украіне процікарабельныя крылатыя ракеты «Гарпун»


Данія перадасць Украіне супрацькарабельныя ракеты «Гарпун» і пускавыя ўстаноўкі для іх. Аб гэтым заявіў на брыфінгу кіраўнік Пентагона Лойд Осцін пасля другой сустрэчы Кантактнай групы па абароне Украіне, якая прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі, піша «Еўрапейская праўда».

Запуск ракеты. Ілюстрытаўнае фота.
Фота: Anadolu Agency

Такі чынам ЗША імкнецца рэалізаваць план разблакавання партоў Украіны. Амерыканцы накіроўваюць украінцам магутную супрацькарабельную зброю, якая дапаможа зняць расейскую блакаду ў Чорным моры. Аперацыю плануюць ажыццявіць пры дапамозе Даніі. Сёння пра перадачу ракет праз датчан паведаміў міністр абароны ЗША Лойд Осцін.

Ракеты «Гарпун», якія мяркуецца перадаць, маюць далёкасць 250 км і імі можна знішчаць расейскія караблі.

У Расеі ў Чорным моры прыкладна 20 караблёў і падводных лодак. Вайсковы эксперт Браян Кларк мяркуе, што пастаўкі ад 12 да 24 супрацькарабельных ракет, аналагічных «Гарпун», будзе дастаткова для зняцця блакады ўкраінскіх партоў. Ён мяркуе, што Масква можа спалохацца і адвядзе караблі.

Расейскі карабель на вучэннях.
Фота: mil.ru

У Пентагоне таксама паведамілі, што Чэхія перадала Украіне верталёты агнявой падтрымкі, танкі і ракетныя сістэмы, а Славенія – некалькі дзясяткаў танкаў Т-72. Варта адзначыць, што гэта ўсё яшчэ вельмі асцярожная дапамога: гэта пераважна ўзбраенні ўзораў 30–40-гадовай даўніны. Тым не менш, «Гарпуны», як мяркуецца, змусяць расейскі флот адысці ад Адэсы на некалькі соцень кіламетраў.

Увогуле ж міністр абароны ЗША заявіў, што ўжо 20 краін абвясцілі пра новыя пакеты дапамогі ў галіне бяспекі для Украіны.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў