Прэзідэнт Літвы: Я патрабую тэрмінова вызваліць Рамана Пратасевіча


Улады Літвы пракаментавалі сітуацыю з вымушанай пасадкай самалёта Ryanair у Менску і затрыманнем блогера Рамана Пратасевіча.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа назваў здарэнне з самалётам у небе над Беларуссю «беспрэцэдэнтнай падзеяй» і «агіднай акцыяй».

«Я патрабую тэрмінова вызваліць Рамана Пратасевіча!» – напісаў ён на сваёй старонцы ў Twitter.

Наўседа таксама заклікаў Еўразвяз і NATO адрэагаваць на сітуацыю.

«Я заклікаю саюзнікаў у NATO і ЕЗ неадкладна адрэагаваць на пагрозу, якую беларускі рэжым стварае міжнароднай грамадзянскай авіяцыі. Міжнародная супольнасць павінна прыняць неадкладныя захады, каб перадухіліць паўтарэнне падобных інцыдэнтаў. Я буду гаварыць пра гэта на Еўрапейскай Радзе, якая пачнецца заўтра ў Бруселі», – напісаў ён у Facebook.

Міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што на борце самалёта Афіны – Вільня быў 171 пасажыр. Ведамства пакуль мае інфармацыю пра 149 з іх.

Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла, што літоўскі бок патрабуе, каб самалёту і пасажырам неадкладна дазволілі ляцець у Вільню.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў