«Жах, боль, пакуты, смерць». Беларускі фатограф Павел Крычко стварыў са скрыншотаў партрэт Пуціна


Менскі фатограф Павел Крычко стварыў партрэт Пуціна з 1500 скрыншотаў фотаздымкаў і навінаў, звязаных з вайной ва Украіне. Партрэт Пуціна, складзены з болю, пакутаў і смерцяў, ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram.

«Жах, боль, пакуты, смерць, скалечаныя лёсы, злачынствы, бесчалавечнасць, зло – усё ў гэтым вобразе», – напісаў Павел Крычко пад партрэтам.

«Гледзячы на ўсе гэтыя фатаграфіі, я да гэтага часу не разумею людзей, якія ўсё гэта падтрымліваюць», – дадаў аўтар твору.

Павел Крычко прызнаецца, што ён не дызайнер, але яшчэ некалькі падобных ідэяў, звязаных з тэмай Беларусі, ужо мае ў працэсе распрацоўвання.

«Гэтая работа вартая выставы». – «Вельмі моцна!» – «Выразна і зразумела, па сутнасці! Малайца!» – пішуць у каментарах падпісчыкі фатографа ў Instagram.

Гісторыі
«Сярод гэтай смяротнай «любові». Як мастак Уладзімір Мэлымука ваюе за Украіну з пэндзлем у руцэ
2022.04.22 10:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў