У Кіеве параілі Лукашэнку «развязаць пытанні з легітымнасцю», перш чым вучыць Зяленскага


Першая сустрэча прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з Аляксандрам Лукашэнкам. Скрыншот

Аляксандру Лукашэнку варта развязаць пытанне з уласнаю легітымнасцю, перш чым казаць, як Уладзіміру Зяленскаму варта сябе паводзіць. Гэтак адказалі ў офісе прэзідэнта Украіны на словы Лукашэнкі падчас сустрэчы ў Маскве.

22 красавіка Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным заклікаў Уладзіміра Зяленскага «навучыцца паводзіць сябе дыпламатычна». Ён таксама адзначыў, што імкненне Кіева змяніць пляцоўку ў Менску «кажа пра намер пахаваць Менскія пагадненні».

Дарадца кіраўніка офісу прэзідэнта Украіны ў антыкрызісных камунікацыях Міхайла Падаляк у адказ заявіў «РБК-Україна», што «вельмі пацешна і дзіўна чуць падобныя словы ад чалавека, які кіруе сваёй краінай амаль тры дзясяткі гадоў, цягам якіх амаль нязменна лічыцца невыязным».

«Гэта, несумненна, надзвычайны «дыпламатычны навык». А яшчэ больш уражвае навык, які прывёў ягоную краіну да статусу паўнавартаснага сатэліту іншай краіны. Але калі казаць сур’ёзна, то спадару Лукашэнку пажадана развязаць пытанні з уласнаю легітымнасцю сёння ва ўласнай краіне ды імкнуцца прытрымлівацца карэктных дыпламатычных (вось ужо парадокс!) рамак, ацэньваючы іншых лідараў ды іншыя краіны…» – адзначыў Падаляк.

Hавiны
Пасля непрацяглых перамоваў у Маскве Лукашэнка адразу ж вылецеў у Менск
2021.04.23 09:46

Перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным у Маскве цягнуліся амаль чатыры гадзіны, пасля чаго Лукашэнка адразу ж вылецеў у Менск.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў