Расея хоча перавесці разлікі за пастаўкі газу ў рублі


На нарадзе прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея будзе прадаваць газ за расейскія рублі, бо атрымліваць аплату ў доларах і еўрах цяпер «не мае сэнсу».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: urengoy-dobycha.gazprom.ru

«За апошнія некалькі тыдняў, як вы ведаеце, шэраг заходніх краінаў прынялі нелегітымныя рашэнні аб так званым замарожванні расейскіх актываў, і гэты «калектыўны Захад» фактычна падвёў рысу пад надзейнасцю сваіх валютаў – пра гэта таксама мы ўжо казалі – перакрэсліў давер да гэтых валютаў. І Злучаныя Штаты Амерыкі, і ЕЗ абвесцілі, у прынцыпе, дэфолт сапраўдны у сваіх абавязацельствах перад Расеяй. І цяпер у свеце кожны ведае – вось так падазравалі, а цяпер ведае кожны, што абавязацельствы ў доларах і еўрах могуць быць не выкананыя», – сказаў Пуцін.

Пуцін заявіў, што цяпер пастаўляць расейскія тавары ў Еўрапейскі Звяз, у Злучаныя Штаты і атрымліваць аплату ў доларах, еўрах, шэрагу іншых валютаў не мае ўжо ніякага сэнсу.

«Мною прынятае рашэнне ў самы кароткі час рэалізаваць комплекс мераў для пераводу аплаты – пачнём з гэтага – нашага прыроднага газу, які пастаўляецца ў так званыя недружалюбныя краіны, за расейскія рублі», – сказаў ён.

Таксама Пуцін паведаміў, што Расея працягне пастаўляць прыродны газ у адпаведнасці з абʼёмамі і паводле цэнў, прынцыпаў цэнаўтварэння, зафіксаваных у падпісаных раней кантрактах, але кантракты з «недружалюбнымі краінамі» павінны быць скарэктааваныя, каб валютаю плацяжу быў расейскі рубель.

Змяненні закрануць толькі валюту плацяжу, якая зменяць на расейскія рублі. Змены адбудуцца цягам тыдня.

Hавiны
Беларускія банкі ўводзяць ліміты на зняцце і продаж валюты. Чаго чакаць далей?
2022.03.15 16:16

АД belsat.eu

Стужка навінаў