МУС апублікаваў спіс «экстрэмістаў» Беларусі. У яго ўвайшлі Калеснікава, Знак і Севярынец


Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала на сайце пералік грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці».

У спіс «экстрэмістаў» уключаныя «грамадзяне, у дачыненні якіх ёсць прыгавор суда, які ўступіў у законную сілу, у сувязі з учыненнем крымінальных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».

Скрыншот: mvd.gov.by

Цяпер у ім 140 чалавек, у тым ліку Марыя Калеснікава, Максім Знак і Павел Севярынец. Амаль усе ўнесеныя у спіс ужо адбываюць пакаранне.

Спіс быў апублікаваны ў межах рэалізацыі закону «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму». Пра стварэнне такога спісу заяўляў начальнік аддзелу ГУБАЗіКу Вячаслаў Арлоўскі ў кастрычніку мінулага года. Тады ён паведамляў, што звесткі з «экстрэмісцкай базы» будуць захоўвацца цягам пяці гадоў пасля пагашэння судзімасці. Са словаў Арлоўскага, на працягу гэтага часу згаданым асобам будзе забаронена займаць пэўныя пасады (дзяржаўныя, вайсковая служба), займацца педагагічнай, выдавецкай і дзейнасцю, звязанай з легальным абарачэннем зброі і выбуховых рэчываў.

Артыкулы
МУС створыць спіс экстрэмістаў. Беларусаў, якіх туды залучаць, абмяжуюць у правах
2021.10.22 14:25

Фота вокладкі: Getty Images

АД belsat.eu

Стужка навінаў