Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне «Радыё Бі-Эй»


У міністэрстве не паведамляюць, у чым сутнасць прэтэнзіяў да радыёстанцыі.

«Падчас маніторынгу зместу радыёпраграм Міністэрствам інфармацыі былі выяўлены парушэнні заканадаўства аб СМІ ТДА «АНВІК», якое ёсць рэдакцыяй радыёпраграмы «Радыё Бі-Эй».

У выніку гэтаму таварыству было вынесенае пісьмовае папярэджанне Мінінфарма», – адзначаецца ў паведамленні на сайце міністэрства.

Што стала падставай для папярэджання, не ўдакладняецца.

Нагадаем, калі медыя мае два ці болей афіцыйных папярэджанняў, яго могуць ліквідаваць.

«Радыё Бі-Эй» – найстарэйшая беларуская радыёстанцыя, якая працуе ў FM-дыяпазоне. Яна была створаная яшчэ ў пачатку 1990-х.

РР belsat.eu

Стужка навінаў