Распачаўся судовы працэс над 14 пінчукамі ў «пінскай справе» за падзеі 9–10 жніўня


У Берасці распачаўся суд у так званай пінскай справе за падзеі 9–10 жніўня ў Пінску. У тыя дні адбываліся жорсткія сутыкненні паміж пратэстоўцамі і сілавікамі: людзі заблакавалі будынак выканкаму і сталі патрабаваць сумленнага падліку галасоў.

Cуд у «пінскай справе» ў Берасці.
Фота: Белсат

Усяго ў справе праходзяць 14 пінчукоў, якіх абвінавачваюць паводле арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») за ўдзел у пратэстах.

У залу суда не пусцілі больш за 20 чалавек, у тым ліку журналістаў незалежных медыяў і сяброў абвінавачаных, перадае карэспандэнт «Белсату».

Cуд у «пінскай справе» ў Берасці.
Фота: Белсат

Аднак за падзеі тых дзён да крымінальнай адказнасці прыцягнулі больш пінчукоў. Начальнік упраўлення Следчага камітэту па Берасцейскай вобласці Дзмітрый Канаплянік паведаміў дзяржаўным СМІ пра тое, што ў суд перадалі больш за 30 крымінальных справаў: хуліганства, здзек з дзяржсімволікі і гвалтоўныя дзеянні.

АД belsat.eu

Стужка навінаў