У Мазыры мужчына жорстка забіў сабаку, а міліцыя не стала прыцягваць яго да крымінальнай адказнасці


Абаронцам жывёлінаў стала вядома пра рэакцыю міліцыі на інцыдэнт з забойствам сабакі, які адбыўся ў Мазыры 5 студзеня 2024 года. Афіцыйна ахоўнікі правапарадку не сталі ўзбуджаць крымінальную справу, бо «сабака быў стары і мучыўся ад хваробаў», піша выданне «Флагшток».

Яўген Ахламёнак са сваім сабакам у 2022 годзе. Крыніца: Флагшток

5 студзеня 2024 года ў Мазыры мужчына забіў сабаку, перарэзаўшы яму горла. Жывёліну знайшлі на сметніку мясцовыя жыхары. Пасля з дапамогаю камераў назірання ўдалося адсачыць, што позна ўвечары мужчына ішоў праз двор з сабакам, а вяртаўся ўжо без яго. Нераўнадушная мясцовая жыхарка паведаміла пра інцыдэнт у міліцыю.

Гэтую гісторыю падхапілі нават мясцовыя СМІ, якія назвалі забойства «абуральным у сваёй жорсткасці і цынізме». Міліцыя пачала праверку.

Тым не менш, праз месяц міліцыя паведаміла пра вынікі праведзенай праверкі. Яны вызначылі асобу мужчыны, які забіў сабаку: ім аказаўся Яўген Ахламёнак. Зрабіў ён гэта таму, што «сабака быў стары і мучыўся ад хваробаў». Мужчына патлумачыў, што здзейсніў забойства, бо «не мог назіраць, як сабака мучыцца, а бацькі былі супраць усыплення сабакі ў ветэрынарнай лякарні».

Дадзеныя праверкі былі накіраваныя ў мясцовы аддзел Следчага камітэту, але праз колькі дзён адтуль прыйшоў адказ з адмовай у завядзенні крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 КК («Жорсткае абыходжанне з жывёлінамі»). Падставаю для адмовы было тое, што нібыта крымінальная адказнасць паводле гэтых артыкулаў наступае толькі ў выпадку здзяйснення дзеяння ў прысутнасці малалетняга або з хуліганскіх, карыслівых ці іншых нізкіх памкненняў. Альтэрнатыўнае пакаранне, якое прапанавалі прымяніць да Ахрамёнка ў СК, – гэта адказнасць паводле адміністратыўнага артыкулу 16.29 «Жорсткае абыходжанне з жывёлінамі або пазбаўленне ад жывёліны», якое прадугледжвае штраф да 30 базавых велічыняў.

Копія пастановы аб адмове ўзбуджэння крымінальнай справы. Крыніца: Флагшток

Нагадаем, што ў 2023 годзе ў Беларусі было заведзена 35 крымінальных справаў за жорсткае абыходжанне з жывёлінамі. Пра гэта сведчыць статыстыка МУС аб крымінагеннай сітуацыі ў нашай краіне, якую здабыла арганізацыя «BELPOL». Пры гэтым у судах у мінулым годзе разгледзелі толькі тры такія справы.

Агляд
«Ката забілі? Вы сур’ёзна?!» Як у Беларусі забіваюць жывёлінаў і як за гэта караюць
2024.01.28 12:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў