Прэзідэнт Польшчы заявіў пра гатовасць перадаць Украіне знішчальнікі


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў пра гатовасць перадаць Украіне самалёты, аднак пакуль толькі савецкія МіГ-29. Пастаўкі больш сучасных знішчальнікаў Варшава будзе абмяркоўваць разам з партнёрамі, сказаў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв’ю TVN24.

mig - pixabay
Знішчальнік МіГ-29.
Фота: pixabay.com

Анджэй Дуда паабяцаў перадаць Украіне знішчальнікі, калі «такія захады будуць ухваленыя». Найперш ЗСУ атрымае з польскіх запасаў МіГ-29.

«Гэта зручна для Кіева, бо ўкраінцы ўжо сёння могуць лётаць на гэтых мігах, у іх ёсць падрыхтаваныя пілоты. Аднак тое, ці перадамо мы нешта яшчэ, будзе прадметам нашых пагадненняў, якія мы будзем заключаць з нашымі саюзнікамі», – заявіў прэзідэнт Польшчы.

Анджэй Дуда пры гэтым адзначыў, што проста цяпер не можа аддаць Украіне хоць бы два самалёты F-16, бо для іх патрэбная адмысловая сэрвісная база.

Раней у інтэрв’ю Бі-Бі-Сі Дуда заўважыў, што рыхтаванне пілотаў больш складанае і працяглае, чымся, напрыклад, танкістаў, таму Украіна не здолее хутка пачаць выкарыстанне такіх самалётаў, як F-16:

«Пытанне ў тым, калі ўкраінскія лётчыкі будуць гатовыя пілатаваць сучасныя самалёты стандарту NATO. Цыкл рыхтавання пілотаў нашмат больш складаны і працяглы, чымся цыкл рыхтавання танкіста. Існуе пытанне, калі Украіна здолее выкарыстоўваць такія самалёты самастойна».

Hавiны
Украіна рыхтуецца атрымаць ад саюзнікаў 24 знішчальнікі. Гэта толькі першая партыя
2023.01.28 15:19

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў