Метамарфозы спісу «экстрэмісцкіх» матэрыялаў: папаўненне пасля нечаканага скарачэння


Сёння праваабаронцы заўважылі, што пералік «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, які публікуецца на сайце Міністэрства інфармацыі, нечакана скараціўся. Адтуль знік адразу 41 радок. Цяпер на сайце – новая версія дакументу. У спіс вярнулі ўсё, што было раней, і дадалі новае, у тым ліку сацсеткі і лагатып медыяпраекту «ОБЫЧНОЕ УТРО» ды суполку «алкоголики шумилино» «УКантакце».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Germany Photography / Pixabay

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра новыя «экстрэмісцкія» матэрыялы ў спісе, што публікуецца на сайце Міністэрства інфармацыі. Цяпер там акаўнт журналісткі Кацярыны Пытлевай у TikTok, YouTube-канал «Страна для жизни», сацсеткі і лагатып медыяпраекту «ОБЫЧНОЕ УТРО», відэаролік на YouTube «Палітык Дзмітры Шчыгельскі і ксёндз Барок. Вооруженное сопротивление – план политиков. А Божий?».

Таксама «экстрэмісцкімі» прызнаныя суполкі «УКантакце» «алкоголики шумилино», «МЧС РБ сливайся», «Naviny – Новости Беларуси», сайт і сацсеткі «Стоп Пропаганда», Telegram-каналы і чаты: «Гос. Террор», «Говорит Беларусь, «Беларусь online», «Новая Гута.граница», «Медики и Волонтёры», «The Бульба Chat», «ТЕРЕХОВКА», «ГАИ Радошковичи и область».

У спісе апынуўся нават нумар газеты «СВАБОДА» ад 17 кастрычніка 1997 года і адно выданне газеты «ZA VOLU» ад 1995 года.

Раней сёння на сайце Міністэрства інфармацыі быў іншы файл з «экстрэмісцкім» пералікам, і ў ім адсутнічала 41 пазіцыя з папярэдняй версіі дакументу. Цяпер жа ў спіс вярнулі ўсё, што было, і дадалі новае.

Hавiны
Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў скараціўся без тлумачэння прычынаў
2023.02.23 09:44

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў