Генпракурор Беларусі назваў колькасць «экстрэмісцкіх» злачынстваў: болей за 6 тысячаў


Генпракурор паведаміў, што ў Беларусі зарэгістравана больш як 6 тысяч «экстрэмісцкіх» злачынстваў. Збольшага яны былі здзейсненыя ў 2020–2021 гадах. Як сказаў Андрэй Швед падчас справаздачы ў парламенце, раскрыта 77 % такіх злачынстваў, піша sb.by.

Справаздача генпракурора Андрэя Шведа ў парламенце. 22 лютага 2023 года. Менск, Беларусь.
Фота: Генпракуратура РБ

22 лютага генеральны пракурор Андрэй Швед выступіў у парламенце са справаздачаю аб леташняй працы ведамства. Ён паведаміў, што ў краіне выяўлена больш як 6 тысяч «экстрэмісцкіх» злачынстваў, 77 % з іх раскрыта. Паводле генпракурора, большасць гэтых злачынстваў здзейснена ў 2020–2021 гадах.

З 2020 года пракуроры падтрымалі дзяржаўныя абвінавачванни на падставе амаль 3 тысяч крымінальных справаў аб экстрэмісцкіх злачынствах у дачыненні 3645 асобаў.

Швед запэўніў, што пры вынясенні прысудаў «да кожнага парушальніка падыходзяць індывідуальна»:

«На пазбаўленне волі ў справах гэтай катэгорыі асуджаныя 42 % злачынцаў, яшчэ 20 % – на абмежаванне волі з накіраваннем у адпаведныя ўстановы».

Ён таксама паведаміў, што суды задаволілі 382 хадайніцтвы пракурораў наконт прызнання інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Раней генпракурор казаў, што летась у Беларусі было выяўлена больш за 5 тысяч злачынстваў «экстрэмісцкай накіраванасці».

Hавiны
Генпракурор Швед распавёў, колькі выявіў за год «экстрэмісцкіх» злачынстваў
2022.12.27 11:58

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў