10 запамінальных фотаздымкаў «Белсату» за год вайны


За год поўнамаштабнай вайны ва Украіне карэспандэнтамі «Белсату» былі зроблены сотні фатаграфій. Было няпроста, але мы адабралі з іх 10 ключавых здымкаў, якія максімальна перадаюць цяжар гэтага года для Украіны.

Украінскі горад Валнаваха на паўднёвым захадзе Данецкай вобласці пасля абстрэлу. 13 сакавіка 2022 года.
Фота: Stringer / Белсат
Кіеўскі батальён тэрытарыяльнай абароны и вайскоўцы дапамагаюць мірным жыхарам эвакуявацца з гораду Ірпінь недалёка ад украінскай сталіцы, які ўвесь час знаходзіцца пад абстрэламі расейскіх войскаў. Ірпінь, Кіеўская вобласць, Украіна. 5 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Наступствы ўдару па гандлёваму цэнтру «Рэтравіль», які знаходзіцца ў Падольскім раёне Кіеву. Па афіцыйных дадзеных восем чалавек загінулі. Ударнай хваляй ад выбуху былі пашкоджаныя дамы, якія знаходзіліся побач. Кіеў, Украіна. 21 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Бабуля размаўляе з унукам адразу пасля цырымоніі пахавання ягонага бацькі ў крэматорыі, Украіна. 23 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Разбураны дом ва ўкраінскай сталіцы пасля ракетнага ўдару. Кіеў, Украіна. 28 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Могілкі загінулых за незалежнасць Украіны салдатаў на могілках Яцава, пашкоджаныя абстрэламі. Чарнігаў, Украіна. 9 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат
Людзі перапраўляюцца на другі бераг ракі Сівэрскі Данец на лодцы, бо мост быў разбураны. Стары Салтаў, Харкаўская вобласць, Украіна. 12 кастрычніка 2022 года.
Фота: Белсат
Снайпер ЗСУ у маскіровачным халаце на лініі фронту ў Данецкай вобласці, Украіна. 13 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Украінскія артылерысты страляюць з 130-мм гарматы М-46 недалёка ад Бахмуту, Данецкая вобласць, Украіна. 15 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Супрацоўнікі хуткай дапамогі вядуць параненую жанчыну ў шпіталь. Тры жыхары гораду Часаў Яр былі параненыя падчас абстрэлу месца расейскай арміяй. Бахмут, Данецкая вобласць, Украіна. 17 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў