Супраць сакратара Каардынацыйнай рады таксама распачалі «спецыяльную вытворчасць»


Следчы камітэт распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні Івана Краўцова – сакратара Каардынацыйнай рады. Пра гэта 23 студзеня паведамілі ў Следчым камітэце.

Іван Краўцоў, прадстаўнік штабу Віктара Бабарыкі. Варшава, Польшча. 30 верасня 2021 года.
Фота: Света Фар / Белсат

Івана Краўцова вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 3 арт. 130 («Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці, няроўнасці паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя арганізаванай групай, якія пацягнулі іншыя цяжкія наступствы»);
  • ч. 4 арт. 209 («Махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры»);
  • ч. 1 арт. 357 («Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»);
  • ч. 1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»).
Артыкулы
«Вялікая памылка – разумець перамовы як нейкі кампраміс». Размова з прадстаўніком штабу Віктара Бабарыкі
2021.10.10 09:00

Іван Краўцоў быў каардынатарам штабу Віктара Бабарыкі і арганізацыйнага камітэту партыі «Разам». Ён сакратар Каардынацыйнай рады з моманту яе ўтварэння ў 2020 годзе.

У верасні 2020 года ён быў затрыманы і прымусова вывезены за мяжу Беларусі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў