У Варшаве загінула беларуская рэдактарка Марына Бірукова


Стала вядома пра няшчасны выпадак, у выніку якога ў Варшаве загінула журналістка, рэдактарка і менеджарка Марына Бірукова.

Марына Бірукова.
Фота: Maksim Shved / Facebook

Марына Бірукова працавала ў знаных беларускіх незалежных выданнях – як часопіс «Большой», у выдавецтве «Нестор – Минск», стаяла на чале газеты «Виртуальные радости».

29 лістапада Марыну збіў аўтобус у цэнтры Варшавы, калі яна пераходзіла дарогу. З месца здарэння пацярпелую беларуску забрала хуткая ў цяжкім стане. Уратаваць яе не ўдалося. Сёння, 22 снежня, адбываецца развітанне з Марынай.

«Цудоўны, уважлівы, шчыры і прафесійны быў чалавек. Вельмі шкада, што так склаўся лёс», – адзначае ў Facebook Тарас Тарналіцкі.

«Востры розум і добрае сэрца ў адным чалавеку – сапраўднае багацце, якое сустракаецца не кожны дзень. Марына Бірукова была такім чалавекам», – гэтак адгукаецца пра Марыну Максім Швед.

Рэдакцыя «Белсату» выказвае спачуванні сваякам, блізкім і сябрам Марыны.

РШ belsat.eu

Стужка навінаў