Прадаваць ялінкі толькі пад дзяржаўным сцягам


«Белсату» стала вядома са сваіх крыніцаў, што супрацоўнікі выканкаму Савецкага раёну Менску загадалі гандлярам ялінкавых кірмашоў вывесіць дзяржаўныя сцягі на месцы гандлю.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: myslo.ru

Звычайна пад ялінкавыя кірмашы адводзяць месцы каля гандлёвых цэнтраў ці прыпынкаў грамадскага транспарту, і гэта папросту кавалкі зямлі, якія не належаць нейкай дзяржаўнай установе.

Ніколі раней такіх прапановаў ад прадстаўнікоў мясцовых уладаў гандляры не атрымлівалі. Пакуль невядома, ці гэта вынаходніцтва толькі супрацоўнікаў Савецкага выканкаму сталіцы. Не выключана, што і ў іншых раёнах Менску гандляроў абавязалі набыць і вывесіць дзяржаўныя сцягі.

Любоў Лунёва belsat.eu

Стужка навінаў