Палітвязня Паўла Вінаградава перавялі на турэмны рэжым на год


Палітзняволенага Паўла Вінаградава перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на адзін год, піша ў Facebook ягоная жонка Святлана. Да гэтага вязень быў у Папраўчай калоніі № 11 у Ваўкавыску.

Павал Вінаградаў. Менск, Беларусь. 12 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Новы адрас Паўла Вінаградава: Турма № 1, вул. Кірава, 1, 230023, г. Горадня.

Апошнія навіны ад палітвязня былі ў лістападзе:

«Апошнія амаль 6 месяцаў з 7 правёў у ШІЗА з дробнымі перапынкамі. Цяпер атрымаў 2 месяцы ПКТ. Свядомасць ясная, малады, прыгожы, разумны – гэта мне павукі ў ШІЗА нашапталі. Гэта – строгі рэжым, тут не смажаць бульбу, тут “смажаць” людзей».

Актывіст і блогер быў затрыманы 22 снежня 2021 года ў сваім прыватным доме ў Беразіне. Яго пакаралі 5 гадамі зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»; «Распальванне варожасці ці варажнечы»; «Паклёп у дачыненні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Агляд
Не толькі Бабарыка, Статкевіч і Ціханоўскі: пра мноства палітвязняў даўно няма звестак
2023.11.22 11:12

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў