Чыноўнікі яшчэ паўгода будуць пастанаўляць, хто можа імпартаваць драўняныя пліты і паперу


Савет Міністраў на паўгода падоўжыў ліцэнзаванне на імпарт драўняных плітаў, некаторых відаў паперы і кардона. Абмежаванне дзеіць у тым ліку на імпарт з ЕАЭС. Апублікавалі адпаведную пастанову № 905 за 20 снежня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Разавыя ліцэнзіі будзе выдаваць МАРГ па ўзгадненні з «Беллеспаперапрамам». Імпарцёрам трэба звяртацца ў ведамства, калі яны хочуць завезці пліты драўнянастружкавыя і пліты з арыентаванаю габлюшкаю, пліты драўнянавалакністыя, паперу і кардон шматслойныя з усімі беленымі пластамі.

Названыя тавары можна будзе ўвозіць у Беларусь, калі іх вязуць транзітам праз тэрыторыю Беларусі; яны паходзяць з дзяржаваў – чальцоў ЕАЭС (пры ўмове пацвярджэння іх паходжання сертыфікатам пра форму АРТ-1); іх кошт не перавышае 200 еўраў (у адным транспартавым сродку).

Рашэнне азначае, што МАРГ ратуе «Беллеспаперапрам» ад вонкавай канкурэнцыі, бо канцэрн у тым ліку вырабляе прадукцыю, якая трапіла пад абмежаванні. У пачатку года «Беллеспаперапрам» скардзіўся на складанасці праз санкцыі. Мінулым разам такую захаду ўводзілі ў траўні 2023-га таксама на паўгода.

Hавiны
Улады паскардзіліся на балючы пошук новых рынкаў для дрэваапрацоўкі праз санкцыі
2023.03.01 16:45

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў