Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні мастака Алеся Пушкіна. Матэрыялы справы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.
Алесю Пушкіну выставілі абвінавачанне паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 130 («Наўмысныя дзеянні для рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асобаў») і арт. 370 («Здзек з дзяржаўных сімвалаў»).
Беларускага мастака Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы, ён ужо амаль 9 месяцаў застаецца за кратамі.
Падставаю распачаць крымінальную справу стала размяшчэнне на выставе ў Горадні 19 сакавіка партрэту антысавецкага партызана Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства мастака Алеся Пушкіна. Пасля гэта пачалі правяраць іншыя карціны мастака: прэтэнзіі ў следчых узніклі да цыклу Пушкіна «Беларускі супраціў», які той стварыў больш за 20 гадоў таму.
Да матэрыялаў справы далучаныя заключэнні больш як 40 экспертавых даследаванняў.
АД, belsat.eu