Лукашэнка: «Калі Пуцін сядзе размаўляць з Навальным, я імгненна са Святланай пачну весці перамовы»


У інтэрв’ю для «Бі-Бі-Сі» журналіст Стывэн Розэнбэрг пацікавіўся ў Аляксандра Лукашэнкі, што ён думае наконт таго, каб пачаць дыялог з беларускай апазіцыяй. Такую прапанову 18 лістапада агучыў расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Сустрэча Лукашэнкі з журналістам «Бі-Бі-Сі» ў Менску. 19 лістапада 2021 года.
Фота: bbc.com

Лукашэнка адказаў, што пачне весці перамовы адразу пасля таго, як Пуцін правядзе перамовы з апазіцыйным лідарам Аляксеем Навальным, якога трымаюць у калоніі.

«Слухайце, Уладзімір Пуцін мне нічога не раіў. Вось я з ім цяпер больш за гадзіну гаварыў, і ніякіх парад з ягонага боку я не пачуў. Я магу паралель правесці: вось як толькі Пуцін з Навальным сядуць за стол перамоваў, я імгненна са Святланай [Ціханоўскай] пачну весці перамовы», – адказаў Лукашэнка.

Далей журналіст спытаў, ці хацеў бы Лукашэнку, каб Пуцін з Навальным селі за стол перамоваў. Лукашэнка адказаў адмоўна і сказаў, што, на ягоную думку, Навальны не апазіцыянер, а здраднік:

«Гэта яго праблемы [Пуціна]. Я ў такія жаданні не гуляю. Для мяне, калі вы хочаце мой пункт гледжання ведаць, Навальны – гэта прадажны чалавек. І Пуцін з ім ніколі не сядзе за стол перамоваў. Бо ён не апазіцыянер, ён здраднік інтарэсаў Расеі».

Раней прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант расказала, што Лукашэнка гатовы весці перамовы з прадстаўнікамі апазіцыі, якія жывуць у Беларусі і «настроеныя патрыятычна, а не са здраднікамі.

Аналітыка
Пуцін заклікаў да дыялогу. А што раней у Крамлі казалі пра палітычны крызіс у Беларусі?
2021.11.19 16:03

АД, belsat.eu

Стужка навінаў