Талібан звярнуўся ў ААН з просьбай выступіць перад сусветнымі лідарамі ў Нью-Ёрку


Талібан прызначыў свайго прадстаўніка з Дохі Сухейла Шахіна паслом Афганістану ў ААН і звярнуўся з просьбай выступіць перад сусветнымі лідарамі, паведамляе Reuters.

Афіцыйны прадстаўнік Талібану Сухайль Шахін.
Фота: aftag.info

Міністр замежных спраў Талібану Амір Хан Мутакі у лісце да генеральнага сакратара ААН Антоніа Гутэрыша звярнуўся з просьбай выступіць на штогадовым пасяджэнні Генеральнай Асамблеі і выказаў жаданне ўдзельнічаць у спрэчках высокага ўзроўню ў ААН.

У лісце талібаў гаворыцца, што місія Гулама Ісакзая, акрэдытаванага пастаяннага прадстаўніка Афганістану пры ААН, «лічыцца завершанай і што ён больш не прадстаўляе Афганістан».

Міністр замежных спраў Талібану заявіў, што запыты на месца Афганістану ў ААН былі адпраўленыя ў мандатную камісію з дзевяці членаў, у якую ўваходзяць ЗША, Кітай і Расея. Аднак камітэт наўрад ці збярэцца з гэтай нагоды да панядзелка 27 верасня, таму сумнеўна, што прадстаўнік Талібану зможа звярнуцца да сусветнай арганізацыі.

Таксама канчатковае рашэнне пра ўдзел Талібану ў пасежданні было адкладзена «пры тым разуменні, што цяперашнія прадстаўнікі Афганістану, акрэдытаваныя пры ААН, будуць працягваць удзельнічаць у рабоце Генеральнай Асамблеі», гаворыцца ў справаздачы камітэту.

Hавiны
«За апошнія месяцы ўзялі пад свой кантроль амаль усю краіну». Афганістан да талібаў вачыма еўрапейкі
2021.09.03 22:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў