Транспартны падатак сёлета павінныя заплаціць 1,2 млн беларусаў


Міністэрства па падатках і зборах падлічыла, што па выніках 2021 году 1 мільён 200 тысячаў беларусаў павінныя заплаціць транспартны падатак, паведамляе «Беларусь 1».

1,2 мільёны беларусаў павінныя заплаціць у бягучым годзе транспартны падатак. Пакуль гэта лічба папярэдняя, распавёў Міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка. Авансавы плацеж трэба будзе зрабіць да 15 снежня, яго памер складзе 1 базавую велічыню (29 рублёў).

У Міністэрстве падлічылі, што кіроўцы папоўняць бюджэт толькі сёлета на каля 40 млн рублёў. У наступным годзе гэтая сума будзе нашмат большай. Паколькі памер аплаты будзе залежаць ад масы аўтамабіля і складзе ад 61 да 223 рублёў

Колькі трэба будзе заплаціць?

за аўтамабіль масай да 1,5 тоны стаўка падатку – 61 рубель;

больш за 1,5 тоны, але не больш за 1,75 тоны – 81 рубель;

больш 1,75 тоны, але не больш за 2 тоны – 102 рублі;

больш за 2 тоны, але не больш за 2,25 тоны – 122 рубля;

больш 2,25 тоны, але не больш за 2,5 тоны – 142 рубля;

больш за 2,5 тоны, але не больш за 3 тон – 162 рубля;

больш за 3 тоны – 223 рубля;

матацыкл – 40 рублёў.

Ад платы падатку вызваляюцца людзі з інваліднасцю I і II групы, пенсіянерам будзе зніжка ў 50 %, а людзі з інваліднасцю III групы маюць заплаціць 25 %.

Hавiны
Плоцяць усе. У Беларусі ўводзяць новы дарожны падатак
2020.12.18 16:19

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў