Вынікі пошуку для:

Павел Вінаградаў на волі

Пра вызваленне аўтара перадачы «Гэта ж Вінаград!» паведаміла ў Facebook яго жонка Святлана.

«Па заканчэнні 72 гадзін прыйшла следчая і сказала, што вызваляюць. Абавязаны з’яўляцца па патрабаванні. Цяпер ідзе экспертыза ягонага паста, усе чакаюць яе вынікаў», – распавяла «Белсату» Святлана, жонка Паўла.

Павел Вінаградаў на волі з жонкай Святланай. Фота: kosi4kina / Facebook

Павел Вінаградаў быў затрыманы 5 ліпеня і праз два дні атрымаў 15 содняў адміністратыўнага арышту. Яго пакаралі за запіс у Facebook, у якім ён крытыкаваў ідэю выходзіць на пратэст 9 траўня. Суд палічыў ягоны допіс заклікам да ўдзелу.

Затым яго асудзілі за сарказм: за заклік да пратэстаў, якога ён не рабіў. Спачатку яму прысудзілі 15 дзён арышту, потым яшчэ 30.

Паўла Вінаградава «перазатрымалі» пасля 45 дзён арышту

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны