Дакумент падпісалі міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў, міністр абароны Турцыі Хулусі Акар і генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш. Такі ж дакумент падпісалі прадстаўнікі Турцыі, ААН і Расеі, якую прадстаўляў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.
Раней пра пагадненне наконт экспарту збожжа паведамляў дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк:
«Мы не падпісваем ніякіх дакументаў з Расеяй. Мы падпісваем дамову з Турцыяй і ААН і бяром на сябе абавязанні перад імі. Расея падпісвае люстраную дамову».
Згодна з пагадненнем, кантроль партоў «Адэса», «Чарнаморск» і «Паўднёвы» застаецца за ўкраінскім бокам. Забараняецца прысутнічаць у гэтых партах іншым суднам, акрамя тых, што мусяць забяспечваць экспарт збожжа і звязаных з ім харчоў і ўгнаенняў.
Паводле інфармацыі ўкраінскага выдання «Политика страны», у пагадненні пра экспарт збожжа прапісаныя наступныя пункты:
Антонью Гутэрыш заявіў, што падпісанае ў Стамбуле пагадненне дапаможа пазбегнуць катастрофы з недахопам харчоў для мільёнаў людзей ва ўсім свеце. «Гэта маяк надзеі, магчымасці і палёгкі», – напісаў у Twitter Генеральны сакратар ААН.
У Мінабароны РФ паведамілі, што Сяргей Шайгу дадаткова сустрэўся з Антонью Гутэрышам. Яны, нібыта, падпісалі мемарандум пра спрыянне пастаўкам расейскай сельгаспрадукцыі і ўгнаенняў на сусветны рынак.
Між тым «BBC News» паведамляе, што пакуль рыхтавалася пагадненне наконт экспарту ўкраінскага збожжа, сусветныя цэны на пшаніцу знізіліся, у сярэднім цана на асноўных гандлёвых пляцоўках у свеце знізілася на 3 %.
Алена Рувіна belsat.eu