Ва Украіне арыштавалі актывы беларускага і расейскага прадпрыемстваў на суму больш за 1 млн долараў


Актывы беларускага і расейскага прадпрыемстваў на агульную суму больш за 30 млн грыўняў – гэта больш за 1 млн долараў, арыштавалі ў Жытомірскай вобласці, паведамляе СБУ.

Будынак СБУ.
Фота: wikipedia.org

Назвы кампаніяў, актывы якіх былі арыштаваныя, не называюцца, але паведамляецца, што канчатковымі бенефіцыярыямі прадпрыемстваў былі прадстаўнікі крамлёўскіх бізнес-структураў.

На мінулым тыдні, 15 чэрвеня, Служба бяспекі Украіны паведамляла пра арышт актываў беларускай кампаніі, звязанай з палівам і «датычнай да фінансавання агрэсіі Расеі». Агулам было арыштавана актываў, карпарацыйных правоў і банкаўскіх рахункаў на суму «амаль 20 млн грыўняў» (то бок, каля 677 тысячаў долараў). Назвы кампаніі СБУ таксама не агучвае.

Hавiны
ЗША падтрымалі Літву ў спрэчцы з Расеяй наконт абмежавання транзіту ў Калінінград
2022.06.22 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў