Офіс Ціханоўскай абвесціў аб стварэнні рабочай групы ў пытаннях беларускага бізнесу


Офіс Святланы Ціханоўскай абвясціў аб стварэнні рабочай групы ў пытаннях беларускага бізнесу. Фармаванне групы толькі пачалося.

«Публічныя выказванні ці дзеянні для шмат каго з вас адразу адбіваюцца на працаўніках і офісах у Беларусі. А маўчанне можа быць успрынятае Захадам як падтрыманне рэжыму і пацягне санкцыі. Я ведаю цану і вашага маўчання, і вашага слова», – падтрымала бізнесоўцаў Святлана Ціханоўская.

Вядома, што ў групу ўжо ўвайшла адвакатка і прадстаўніца Офісу ў прававых пытаннях Святлана Бабінцава.

«Каб быць побач з вамі ў складаных пытаннях, мы ствараем працоўную групу ў пытаннях беларускага бізнесу. Я прашу вашага меркавання і парады аб тым, якія праблемы яна павінна вырашаць, а магчыма, і хто ў яе можа ўвайсці. Мы доўга шукалі прадстаўніка бізнесу ў такую ​​групу, пакуль адзін з вас не сказаў, што дастаткова пачаць з добрага юрыста. Таму ў гэтую групу ўваходзіць мая новая прадстаўніца ў прававых пытаннях – Святлана Бабінцава», – сказала Святлана Ціханоўская.

Ва ўсіх пытаннях і прапановах Офіс Святланы Ціханоўскай прапаноўвае пісаць на пошту business@tsikhanouskaya.org.

Гісторыі
Чаму шмат хто з беларускіх праграмістаў застаецца ў краіне?
2022.06.22 17:36

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў