У Беларусі не хапае больш як 10 тыс. медыкаў. Але ўлады ў гэтым праблемы не бачаць


Медык у ахоўнай масцы.
Фота: minzdravbelarus / Telegram

За паўтара года дэфіцыт дактароў у Беларусі павялічыўся на больш як 7 тыс. працаўнікоў. Калі на пачатак 2020 года ў краіне не ставала 3 тыс. медыкаў, то да канца чэрвеня 2021-га ўжо больш за 10 тыс., піша «Еўрарадыё».

На 21 чэрвеня ў Рэспубліканскім банку вакансіяў шукалі 3071 доктара-спецыяліста, 3038 медычных сёстраў, 1040 фельчараў, 1222 санітары, 1079 ветэрынарных дактароў, 451 памочніка доктара, 373 фармацэўты, 165 акушэраў і 114 медычных рэгістратараў, статыстыкаў і дэзынфектараў.

Абноўлена
Пасля Дня медыка Лукашэнка забраў дзяржаўныя прэміі ў двух дактароў-анколагаў
2021.06.22 09:59

Напрыклад, Дзятлаўская цэнтральная раённая больніца шукае адразу 107 работнікаў, у Полацкую цэнтральную гарадскую больніцу неабходна 102 супрацоўнікі і гэтак далей.

Моладдзю, якая прыходзіць пасля размеркавання, «перакрыць» вакансіі таксама не атрымліваецца.

Улады не бачаць масавага звальнення

Між тым міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у эфіры «Беларусь 1» 19 чэрвеня паведаміў, што масавага звальнення медыкаў у краіне няма.

«Калі б мы з вамі бачылі масавае звальненне медыкаў, мы б бачылі яго на яве», – сказаў міністр.

Некаторыя медыкі сталі ахвярамі палітычных звальненняў. Таксама, паводле тэлеграм-каналу «Белые халаты», за час пандэміі каронавіруса ў краіне памерлі не менш як 189 медыкаў.

Hавiны
З менскай дзіцячай больніцы звольнілі галоўнага доктара і рэаніматолага Максіма Ачарэтняга
2021.04.30 15:08

МГ belsat.eu

Стужка навінаў