Каментар блогеру Павуку – таксама «арганізацыя парушэння парадку». У чым вінавацяць Судаленку


Палітычны зняволены і праваабаронца «Вясны» расказаў калегам пра тое, у чым менавіта выявілася «Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Праваабаронца Леанід Судаленка і яго памочніца Марыя Тарасенка ў судзе. 10 красавіка 2019 года.
Фота: belsat.eu

Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня ў Гомлі, калі ён ішоў на працу. Праз 10 дзён яму выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 і 2 арт. 342 КК РБ.

Толькі ў траўні ён даведаўся, у чым выяўлялася «Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»: за арганізацыю пратэстаў палічылі тое, што ён прывёз дровы шматдзетнай сям’і, у якой бацьку пазней асудзілі за ўдзел у пратэстах, а таксама пост на Facebook з прапановай сустрэць жыхарку Гомля з ізалятару часовага ўтрымання.

Hавiны
Праваабаронца дапамог з дровамі вясковай сям’і, а следства палічыла гэта «арганізацыяй пратэстаў»
2021.06.05 09:58

Цяпер выявілася, што гэта не ўсё. Судаленка пачаў знаёміцца з 77 тамамі справы супраць сябе і даведаўся, што існуе і трэці эпізод паводле часткі 1 артыкулу 342. Гэта відэа Youtube-каналу «Рудабельская паказуха», дзе ён разам з праваабаронцам Андрэем Стрыжаком тлумачыць блогеру Андрэю Павуку, «што такое пратэст людзей».

Паводле часткі 2 таго ж артыкулу – «Навучанне і фінансаванне» – Судаленку вінавацяць у сплаце штрафаў і аплаце адвакатаў іншым людзям, а таксама ў правядзенні семінару аб лічбавай бяспецы для праваабаронцаў.

«Усе гэтыя эпізоды лёгка аспрэчваюцца, калі суд захоча слухаць і чуць», – перакананы Судаленка.

Леанід Судаленка – старшыня Гомельскага аддзялення праваабарончага цэнтру «Вясна», праваабаронца з 20-гадовым стажам аказання дапамогі ў аднаўленні парушаных правоў грамадзянаў. Прызнаны палітвязнем. У няволі таксама памочніцы праваабаронцы: Таццяна Ласіца, як і Судаленка, у гомельскім СІЗА-3, а Марыя Тарасенка пад падпіскай аб нявыездзе, абедзве абвінавачаныя ў той жа «Арганізацыі дзеянняў». Судаленка мяркуе, што суд могуць зладзіць у сярэдзіне ліпеня.

Артыкулы
Супраць опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук распачалі крымінальную справу
2021.06.15 21:48

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў