Грэцыя можа падаць у суд на Беларусь за згон самалёта


Фота: Adrian Pingstone / wiki / cc

У Грэцыі не выключаюць магчымасці судовага разбору з дзейнымі ўладамі Беларусі з прычыны прымусовай пасадкі ў Менску самалёта «Ryanair», на борце якога быў беларускі апазіцыянер Раман Пратасевіч.

Паколькі борт накіроўваўся ў Вільню з Афінаў, разглядаецца магчымасць пачатку судовай справы супраць Менску, паведамляе «Euronews».

«Мы не забываем і пра згон самалёта «Ryanair». Паколькі лайнер вылецеў з Афінаў у Вільню, Грэцыя вывучае магчымасць пачатку крымінальнага пераследу адказных за гэта асобаў», – заявіў міністр замежных справаў Грэцыі Нікас Дэндыяс.

Hавiны
Міністры замежных справаў Еўразвязу далі «зялёнае святло» сектаральным санкцыям супраць уладаў Беларусі
2021.06.21 14:17

Каментуючы прынятыя Еўразвязам санкцыі, ён дадаў, што «гэта не супраць эканомікі Беларусі, гэта супраць беларускага рэжыму».

Нагадаем, што кіраўнікі МЗС краінаў Еўразвязу 21 чэрвеня прынялі рашэнні аб пашырэнні чорнага спісу ў дачыненні фізічных і юрыдычных асобаў Беларусі на 78 чалавек і 8 кампаніяў. Таксама яны далі згоду на сектаральныя санкцыі. Абмежаванні закрануць нафтавую і калійную прамысловасць, а таксама банкаўскі сектар. Іх мусяць ухваліць 24–25 чэрвеня.

Hавiны
Паралельна з ЕЗ санкцыі пашырылі ЗША
2021.06.21 20:49

Апроч таго, у гэты дзень свой санкцыйны спіс пашырылі ЗША, уключыўшы ў яго 16 фізічных і 5 юрыдычных асобаў, у тым ліку КДБ, унутраныя войскі, УУС Берасцейскага аблвыканкаму, ЦІП на Акрэсціна і ГУБАЗіК. Да санкцыяў далучыліся Канада, Вялікая Брытанія і Украіна.

А Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Сербія, Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія падтрымалі авіяцыйныя санкцыі Еўразвязу супраць уладаў Беларусі.

Hавiны
Яшчэ 7 еўрапейскіх краінаў закрылі сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў
2021.06.21 16:23

МГ belsat.eu

Стужка навінаў