Каталіцкага святара забралі ў армію


Святара з Наваградку прызвалі ў транспартныя войскі. Адметна, што ксяндза Дзмітрыя Мальца забіраюць у армію за месяц да сканчэння прызыўнога ўзросту, піша katolik.life.

26-гадовы ксёндз Дзмітрый Малец (на фота злева).
Фота: katolik.life

Каталіцкіх святароў у Беларусі пачалі прызываць на тэрміновую службу ў войска. Раней такіх выпадкаў ніколі не было. Традыцыйна як праваслаўных, так і каталіцкіх святароў вызвалялі ад абавязку праходжання вайсковай службы. Але 22 траўня стала вядома, што 26-гадовага ксяндза Дзмітрыя Мальца забралі ў войска. Адметна, што 18 чэрвеня святару споўніцца 27 гадоў, калі абавязак праходжання тэрміновай службы здымаецца.

Дзмітрый Малец з’яўляецца вікарыем парафіі святога Міхала Арханёла ў Наваградку.

Прызыў Дзмітрыя Мальца ў транспартныя войскі абумоўлены, верагодна тым, што ў гэтым родзе войскаў не абавязкова браць у рукі зброю. Вайскоўцы тут выконваюць дарожныя працы.

Агляд
Забіраюць крыжык, Біблію, не пускаюць святароў. Як у беларускіх турмах парушаюць правы вернікаў
2023.04.16 07:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў