Анджэй Дуда: «Пасля Марыупалю і Бучы з Расеяй не можа быць справаў»


22 траўня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыбыў з працоўным візітам у Кіеў. Ён выступіў з прамовай у Вярхоўнай Радзе, дзе заявіў, што сусветныя лідары не мусяць болей супрацоўнічаць з Пуціным, адзначае агенцтва РАР.

Падчас выступу з трыбуны Вярхоўнай Рады Анджэй Дуда заявіў, што толькі Украіна можа вызначаць свой лёс, сваю будучыню. Паводле Дуды, Кіеў не мусіць прымаць аніякіх умоваў Расеі дзеля існавання краіны.

Наконт паводзінаў еўрапейскіх палітыкаў прэзідэнт Польшчы адзначыў, што пасля трагедыяў у Марыупалі і Бучы з Пуціным агулам нельга весці «ніякіх справаў».

Hавiны
Зяленскі: «Расея дапамагла пераадолець гістарычныя супярэчнасці Украіны і Польшчы»
2022.05.22 16:49

Апроч таго, Дуда заявіў, што Польшча прыкладзе ўсе намаганні, каб Украіна ўвайшла ў Еўразвяз.

«Вольны свет цяпер мае аблічча Украіны», – падсумаваў Анджэй Дуда.

Таксама Дуда мяркуе, што адбудоўваць разбураную Украіну варта за кошт расейскіх рэпарацыяў.

Раман Лугоўскі, belsat.eu

 

Стужка навінаў