Затрыманы старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч

Лідар «Маладога Фронту» Дзяніс Урбановіч. Фота – Ірына Арахоўская, belsat.eu

22 траўня быў затрыманы старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале арганізацыі.

«Толькі што паступіла інфармацыя, што Дзяніса Урбановіча затрымалі. Пакуль невядома, дзе ён і за што», – паведамілі ў «Маладым фронце».

Апошні раз актывіста затрымлівалі ў Дзень Волі 25 сакавіка. На волю з ізалятара ён выйшаў 5 красавіка.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ягоны дом блакавалі сілавікі.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны