«Не ў нашай кампетэнцыі». У Мінінфарме адказалі, калі адновяць доступ да TUT.BY


Скрын belsat.eu

Першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Андрэй Кунцэвіч адказаў падчас прамой тэлефоннай лініі на пытанні пра блакаванне парталаў TUT.BY і Sports.ru.

Паводле намесніка міністра, рашэнне заблакаваць TUT.BY «было прынятае не абы-як, а сапраўды Генпракуратура выявіла факт парушэння заканадаўства аб СМІ».

Hавiны
Кірыл Валошын пра сітуацыю з сэрверамі TUT.by: «Гэта падобна на рэйдарскі захоп»
2021.05.21 17:15

«Гаворка ідзе пра артыкул 38-ы, згодна з ім забаронена размяшчэнне інфармацыі ад імя незарэгістраваных у нашай краіне вось гэтых фондаў. Гэтыя акты пацвердзіліся, такіх артыкулаў не адзін, скажам так. І менавіта на падставе гэтага Міністэрства інфармацыі прыняло гэтае рашэнне, разумеючы, што заканадаўства павінна выконвацца», – заявіў Андрэй Кунцэвіч, піша TUT.by.

Пытанне ж, калі будзе адноўлены доступ да TUT.BY, «не да Мінінфарму, а да кіроўнага звяна парталу TUT.BY – прымуць яны якія крокі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў, не прымуць», дадаў ён. На заўвагу, што ўладальнікі парталу не могуць штосьці зрабіць, бо адсутнічае доступ да сервераў, Кунцэвіч падкрэсліў:

«Ну не Міністэрства інфармацыі ж забірала ў іх серверы! Гэта не ў нашай кампетэнцыі. Хай яны разбіраюцца з тымі службамі або арганізацыямі, у падпарадкаванні якіх гэтае пытанне знаходзіцца».

Hавiны
У Беларусі заблакавалі Sports.ru
2021.05.22 10:05

Прадстаўнік Мінінфарму таксама пацвердзіў блакаванне расейскага спартовага рэсурсу Sports.ru.

«Сапраўды, такое рашэнне было прынятае, з адпаведным хадайніцтвам у Мініфарм звярнуліся падатковыя органы Рэспублікі Беларусь у сувязі з парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусі аб азартных гульнях», – сказаў ён, перадае Sputnik.

Паводле яго, апроч Sports.ru, заблакаваныя яшчэ 483 рэсурсы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў