У зонах радыеактыўнага забруджвання цяпер пражывае каля 930 тысяч беларусаў


Першы намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзедуль падчас прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў, што ў зоне радыеактыўнага забруджвання пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС пражывае прыкладна 930 тысяч чалавек.

Паводле першага намесніка начальніка Дзяржатамнагляду Леаніда Дзедуля, з 1986 году, калі адбылася Чарнобыльская катастрофа, плошча радыеактыўнай забруджанай тэрыторыі Беларусі па цэзію-137 зменшылася амаль у два разы з прычыны яго паўраспаду. Цяпер гэта тэрыторыя складае каля 25,5 тысяч квадратных кіламетраў або 12% агульнай плошчы Беларусі.

«На цяперашні дзень у зонах радыеактыўнага забруджвання размешчана больш за 2 тысячы населеных пунктаў, калі быць больш дакладным – 2022. У якіх пражывае каля 930 тысяч насельніцтва, з іх 185 тысяч – гэта дзеці», – сказаў Дзедуль.

Паселішчы знаходзяцца ў Гомельскай, Магілёўскай, Менскай, Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях. Спіс карэктуюць кожныя пяць гадоў. Чарговае абследавання забруджаных радыяцыяй тэрыторыяў запланаванае на 2024-2025 гады і ў пачатку 2026 году будзе зацверджаны абноўлены пералік.

Аб’ектыў
Рэжым ліквідуе «Дзяцей Чарнобылю»
2023.10.04 21:34

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў