Губернатар Гладкоў: у Белгарадзе знайшлі новую авіябомбу і праводзяць эвакуацыю


У Расейскім Белгарадзе знайшлі яшчэ адну авіяцыйную бомбу. Аб гэтым паведаміў у сваім тэдеграм-канале губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. 20 красавіка падобная знаходка ў гэтым горадзе ўзарвалася. 

Наступствы выбуху бомбы 20 красавіка.
Фота: «Настоящий Гладков» / Telegram / vvgladkov

У Расейскім Белгарадзе знайшлі яшчэ адну авіяцыйную бомбу. Аб гэтым паведаміў у сваім тэлеграм-канале губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. 21 красавіка падобная бомба ўзарвалася.

22 красавіка губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў расказаў у відэазвароце, што каля дому нумар 15 па вуліцы Шаландзіна ў Белгарадзе сапёры знайшлі авіяцыйную бомбу. З-за гэтага эвакуююць каля трох тысячаў чалавек з навакольных жылых дамоў.

«Знойдзена авіяцыйная бомба побач з жылымі дамамі, абʼявілі надзвычайную сітуацыю. Аператыўным штабам прынята рашэнне правесці эвакуацыю 17 шматкватэрных дамоў у радыусе 200 метраў. Паводле папярэдніх звестак, гэта больш за тры тысячы чалавек. Усім, каму будзе неабходна дапамога па часовым размяшчэнні, яна будзе аказана», – расказаў Гладкоў.

Вячаслаў Гладкоў. Скрыншот з відэа: «Настоящий Гладков» / Telegram / vvgladkov

Губернатар расказаў, што людзей будуць вывозіць у пункты часовага размяшчэння, дзе «ёсць усё неабходнае, пачынаючы ад вады і заканчваючы гарачым харчаваннем». Людзі павінны самі прыйсці на два пункты збору, арганізаваныя ўладамі. Для эвакуацыі выдзелена 90 аўтобусаў. Вярнуцца дадому можна будзе пасля дазволу паліцыі.



«Усе дамы, з якіх будзем вывозіць жыхароў, будуць знаходзіцца пад аховай паліцыі, – удакладніў губернатар.

Адкуль узялася новая бомба, пакуль не паведамляецца.

Нагадаем, «Белсат» паведамляў, што ў расейскім Белгарадзе ўвечары 20 красавіка адбыўся магутны выбух. Міністэрства абароны Расеі патлумачыла інцыдэнт «няштатным сходам авіяцыйнага ладунку». У выніку выбуху на скрыжаванні дзвюх вуліцаў утварылася варонка радыусам 20 метраў. Зыходзячы са звестак расейскага мінабароны, бомбу згубіў самалёт Су-34 ПКС пры выкананні палётаў над горадам.

Пасля першага інцыдэнту Вячаслаў Гладкоў расказаў, што выбухам пашкоджаны чатыры кватэры шматкватэрнага дому на вуліцы Шаландзіна, два чалавекі атрымалі раненні. Таксама пашкоджаныя мінімум чатыры аўтамабілі.

Hавiны
У Белгарадзе ўпаў ладунак з расейскага вайсковага самалёта Су-34
2023.04.21 08:50

Мірон Маліна  belsat.eu

Стужка навінаў