ГУР Украіны пра тэракт у Падмаскоўі: Гэта свядомая правакацыя спецслужбаў Пуціна


У Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны заявілі, што тэракт у Падмаскоўі з’яўляецца свядомай правакацыяй рэжыму Пуціна, пра які папярэджвала міжнародная супольнасць. Пра гэта сказаў прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў у каментары «Украінскай праўдзе».

Аўтамабілі расейскіх экстраных службаў прыпаркаваны каля палаючай канцэртнай пляцоўкі «Крокус Сіці Хол» пасля паведамлення аб інцыдэнце са стральбой, пад Масквой, Расея. 22 сакавіка 2024 года.
Фота: Maxim Shemetov / Reuters / Forum

«Гэта свядомая правакацыя спецслужбаў Пуціна, пра якую папярэджвала міжнародная супольнасць. Крамлёўскі тыран з гэтага пачынаў сваю карʼеру і такімі ж злачынствамі супраць уласных грамадзян хоча яе завяршыць», – адзначыў прадстаўнік ГУР.

Вечарам 22 сакавіка перад канцэртам гурту «Пікнік» у маскоўскай канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» адбылася масавая страляніна з аўтамата. Пасля раздаліся некалькі выбухаў.

Абнаўляецца
Тэракт на канцэрце ў Маскве: загінулі мінімум 40 чалавек. Ідзе штурм будынка
2024.03.22 20:49

Улады Расеі паведамляюць пра не менш чым 40 загінулых і не менш чым 130 параненых, дакладная колькасць пакуль невядомая. Квіткі на канцэрт былі раскупленыя, у зале маглі знаходзіцца больш за 2 тысячы чалавек.

Варта адзначыць, што яшчэ 8 сакавіка пасольства ЗША ў Расіі і МЗС Брытаніі папярэдзілі аб магчымых тэрактах у Маскве.

Hавiны
ЗША і іншыя краіны папярэджвалі пра магчымы тэракт за два тыдні да маскоўскага расстрэлу
2024.03.22 22:16

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў