Расея ўчыніла начную атаку дронаў на Украіну. У Кіеўскай вобласці загінулі тры асобы


Уначы Расея запусціла на тэрыторыю Украіны 21 дрон-камікадзэ. 16 былі знішчаныя, паведамляе Генштаб ЗСУ ў справаздачы, апублікаванай у Facebook. У выніку атакі ў Кіеўскай вобласці пашкоджаны цывільны аб’ект, тры асобы загінулі, сямёра – пацярпелі, удакладняе рэгіянальная вайсковая адміністрацыя.

Іранскія дроны-камікадзэ «Shahed-136». Крыніца: 5.ua

За мінулыя содні расейскія войскі ўчынілі 10 ракетных і 32 авіяцыйныя ўдары, 90 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню, паведаміў Генеральны штаб ЗСУ. Уначы на тэрыторыю Украіны Расея запусціла 21 беспілотнік-камікадзэ, 16 былі збітыя.

У Кіеве ўсе паветраныя цэлі (8 дронаў) былі знішчаныя, інфармуе гарадская вайсковая адміністрацыя. У вобласці беспілотнік атакаваў цывільны аб’ект, вядома пра трох загінулых і сямёх параненых.

Уначы ў Кіеве, Кіеўскай вобласці і іншых рэгіёнах Украіны гучала паветраная трывога. Супрацьпаветраная абарона працавала блізу сталіцы, а таксама ў Жытомірскай і Хмяльніцкай вобласцях.

Hавiны
Расея зноў атакавала тэрыторыю Украіны дронамі і ракетамі
2023.03.18 08:53

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў