Палітвязня Дзяніса Чыкалёва пакаралі трыма гадамі «хіміі»


Суд Фрунзенскага раёну Менску агучыў вырак 34-гадоваму палітвязню Дзянісу Чыкалёву. Суддзя Алена Бушава пакарала гомельца трыма гадамі абмежавання воля з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). На фота Дзяніс Чыкалёў з маці.
Фота: АВ / Белсат

Суддзя Алена Бушава прызнала 34-гадовага палітвязня Дзяніса Чыкалёва вінаватым ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, і асудзіла яго на тры гады «хіміі».

Дзяніс правёў пад вартаю 7 месяцаў, яго адпусцілі з залы суда. Спадара затрымалі 10 жніўня і спачатку абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Пазней справу перакваліфікавалі на ўдзел у дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак.

Паводле матэрыялаў справы, Чыкалёў перашкодзіў 9 жніўня працы аднаго аўтобуса, за гэта «Менсктранс» выставіў прэтэнзіі на суму 6126 руб. 81 кап., але гэты пазоў перанакіравалі разглядаць у грамадзянскім парадку.

Дзяніс Чыкалёў.
Фота: АВ / Белсат

Чыкалёў, згодна з матэрыяламі справы, «з іншымі асобамі ігнараваў законныя патрабаванні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, груба парушаў грамадскі парадак, выкрыкваў розныя лозунгі і рухаўся, у тым ліку ў «счэпцы», па вуліцах Мельнікайтэ, Заслаўскай, а таксама праспектах пераможцаў і Машэрава ў сталіцы».

Дзяніс Чыкалёў віны не прызнаў.

Гісторыі
«Каму ўвогуле патрэбная праўда? Напэўна, толькі бацькам». Маці палітвязня Дзяніса Чыкалёва ўбачылася з сынам
2021.02.02 07:30

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў