Нямеччына замарожвае «Паўночную плынь–2»


Урад Нямеччыны часова спыняе сертыфікацыю «Паўночнай плыні–2» з прычыны эскалацыі расейска-ўкраінскага канфлікту. Пра гэта паведамляе «Deutsche Welle».

Олаф Шольц, канцлер Нямеччыны.
Фота: Olaf Kosinsky / Wikimedia

Увод у эксплуатацыю газаправоду будзе замарожаны, паведаміў 22 лютага нямецкі канцлер Олаф Шольц. Ён паведаміў, што папрасіў міністэрства эканомікі і абароны клімату адклікаць дзейную справаздачу адносна аналізу надзейнасці забеспячэння, якую рыхтавала Федэральнае агенцтвам сетак.

«Гэта неабходны крок у адпаведнасці з адміністрацыйным правам, каб не магла рушыць услед сертыфікацыя газаправоду», – адзначыў Шольц.

Профільны Дэпартамент Мінэканомікі Нямеччыны дасць новую ацэнку бяспекі забеспячэння з улікам «змяненняў у апошнія некалькі дзён», растлумачыў канцлер.

«На гэтым этапе важна – акрамя першапачатковых санкцый [у дачыненні да Расеі – рэд. Belsat.eu] – перадухіліць далейшую эскалацыю і, тым самым, яшчэ адну катастрофу. На гэта накіраваныя ўсе нашы дыпламатычныя намаганні», – сказаў кіраўнік нямецкага ўраду.

Hавiны
ЗША і Вялікая Брытанія ўводзяць санкцыі за прызнанне «ЛНР» і «ДНР»
2022.02.22 09:04

ПС belsat.eu

Стужка навінаў