Беларуская опера прызначыла, а на наступны дзень звольніла мастацкую кіраўніцу


Маргарыта Ізворска-Елізар’ева.
Фота: bolshoibelarus.by

У Нацыянальным тэатры оперы і балету Беларусі новая мастацкая кіраўніца опернай адпрацавала толькі дзень, пасля чаго вымушаная была пакінуць сваю пасаду. Пра гэта піша TUT.by.

18 лютага мастацкай кіраўніцаю опернай трупы была прызначаная Маргарыта Ізворска-Елізар’ева. Але ўжо 19 лютага яна пакінула гэтую пасаду. Навіну пра яе прызначэнне выдалілі.

Паводле крыніцаў TUT.by, рэжысёрку не зацвердзілі на новай пасадзе ў вышэйшых інстанцыях.

У жніўні 2020 года ўжо здарыўся падобны выпадак. Тады галоўным дырыжорам тэатру быў прызначаны Вячаслаў Чарнуха-Воліч. Праз два дні яго звольнілі. Яшчэ праз дзень зʼявілася інфармацыя, што яго прызначылі чарговым дырыжорам, але Чарнуха-Воліч яе зняпраўдзіў.

Маргарыта Ізворска-Елізарʼева ў 2002–2009 гадах была мастацкім кіраўніком Нацыянальнага тэатру оперы Беларусі. Яна добраахвотна сышла з тэатру пасля звальнення Валянціна Елізарʼева, які ў 2018 годзе вярнуўся ў Оперны на пасаду мастацкага кіраўніка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў