У Горадні затрымалі журналіста Міхала Карневіча


Як паведамілі 22 студзеня праваабаронцы «Вясны», учора ў Горадні быў затрыманы журналіст Міхал Карневіч.

На якіх падставах затрымалі Міхала Карневіча, пакуль невядома. Карневіч – уласны карэспандэнт газеты «Народная Воля» і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). У «Народнай Волі» не ведаюць, дзе знаходзіцца журналіст, але паведамілі што некалькі дзён таму ён атрымаў рэдакцыйнае заданне падрыхтаваць матэрыял з лагеру мігрантаў на беларуска-польскай мяжы.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у Беларусі на сёння за кратамі ўтрымліваюцца 33 працаўнікі медыя.

Артыкулы
Як рэпрэсіі прымушаюць людзей падчышчаць гісторыю ў інтэрнэце – і да чаго гэта можа прывесці
2022.01.18 18:10

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў