Польскія памежнікі паведамілі пра чарговыя спробы нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі


Памежная ахова Польшчы паведаміла, што цягам апошніх содняў мяжу з боку Беларусі спрабавалі нелегальна перайсці 87 асобаў.

«Уначы на памежным участку Чэрэмха група з 10 чужаземцаў некалькі разоў падыходзіла да памежнай лініі, але, пабачыўшы польскія патрулі, вярталася ўглыб Беларусі», – паведамляецца.

Па звестках памежнай аховы, за студзень 2022 году зафіксавана 810 спробаў нелегальнага пераходу польска-беларускай мяжы.

Hавiны
Польскі памежнік атрымаў траўму галавы падчас чарговай спробы прарыву мяжы
2022.01.20 14:22

У сярэдзіне студзеня афіцыйнае беларускае тэлебачанне паведамляла пра 500 мігрантаў, якія заставаліся ў транспартна-лагістычным цэнтры ў «Брузгах» на беларуска-польскай мяжы. У лістападзе 2020 году беларускія ўлады казалі пра 7 тысяч чалавек у Беларусі (з якіх 2 тыс. у «Брузгах»), польскія – пра 13-14 тыс. чалавек, украінскія – пра каля 16 тыс. чалавек. Польшча, Літва і Латвія з таго часу не прымалі значныя колькасці мігрантаў да сябе, але некаторых парушальнікаў памежнага рэжыму затрымлівалі.

З таго часу Беларусь на самалётах пакінулі каля 4 тыс. мігрантаў.

Hавiны
Еўракамісар Ільва Югансан заявіла, што Еўропа не дапаможа Літве будаваць плот на мяжы з Беларуссю
2022.01.22 09:33

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў