Вольга Чупрыс: Сумяшчаць пасады прэзідэнта Беларусі і старшыні УНС можна толькі Лукашэнку


Намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі заявіла, што сумяшчаць пасады прэзідэнта і старшыні Усебеларускага народнага сходу магчымае толькі для Аляксандра Лукашэнкі. Такая заява прагучала на тэлеканале «Беларусь 1».

Вольга Чупрыс. Скрыншот з відэа АТН / YouTube

Вольга Чупрыс, намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі пракаментавала некаторы акалічнасці ў праекце змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыі. У прыватнасці чыноўніца закранула пытанне аб магчымасці сумяшчэння пасады прэзідэнта і кіраўніка УНС.

«Бо [Аляксандр Лукашэнка] адназначна казаў, што сумяшчэння паўнамоцтваў быць не павінна. І на нарадзе ён, дарэчы, сказаў, што нам трэба рашуча рухацца ў напрамку размежавання функцый. Але пасля таго, як мы абмеркавалі гэтае пытанне дадаткова, пачуўшы, у тым ліку, яго меркаванне, прыйшлі да высновы: трэба даць магчымасць Усебеларускаму народнаму сходу звярнуцца з прапановай да прэзідэнта заняць пасаду старшыні УНС. І калі, у сваю чаргу, прэзідэнт палічыць магчымым заняць гэтую пасаду адначасова з пасадай прэзідэнта, то такая камбінацыя сумяшчэння пасад магчымая», – заявіла Вольга Чупрыс.

Рэферэндум у справе прыняцця зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі прызначылі на 27 лютага. Дэмакратычныя сілы заявілі, што Лукашэнка не мае права абвяшчаць рэферэндум, паколькі ён нелегітымны.

Hавiны
Дэмакратычныя сілы зрабілі сумесную заяву з нагоды прызначанага на 27 лютага рэферэндуму
2022.01.20 19:30

ВК belsat.eu

Стужка навінаў