Лётчыца Саўчанка прыйшла ў суд у кашулі з трызубцам (фота, відэа)


Следства намагаецца пакінуць яе пад арыштам да канца кастрычніка. Адвакаты сцвярджаюць, што бок абвінавачвання не мае дакладных доказаў віны Саўчанкі і патрабуюць, каб яе адпусцілі пад заклад. Зараз у судзе аб’яўлены перапынак.



На судовае паседжанне Надзея прыйшла ў футболцы з намаляваным на ёй рознакаляровым трызубцам, напісаў ейны адвакат у «Twitter’ы».

{movie}Надзея Саўчанка на судзе|right|18112{/movie}

Саўчанка ваявала на Данбасе ў складзе батальёна «Айдар». Па версіі следства, яна перасекла дзяржаўную мяжу без дакументаў пад выглядам уцякачкі, пасля чаго апынулася ў СІЗА на тэрыторыі Расеі. Сама Саўчанка сцвярджае, што яна была выкрадзена тэрарыстамі і перададзена расейскім праваахоўнікам. Паводле лётчыцы, яна знаходзіцца на тэрыторыі Расеі з 24-га чэрвеня, а не з 30-га, як пазначана ў матэрыялах следства. Саўчанку вінавацяць у забойстве расейскіх тэлежурналістаў пад Луганскам.

Парашэнка ўзнагародзіў Надзею Саўчанка ордэнам «За мужнасць» III ступені.

Учора лідары Украіны і Расеі дамовіліся аб вызваленні незаконна захопленых людзей.

{movie}Расповед пра Надзею Саўчанка|right|18107{/movie}

{movie}Інтэрв’ю Надзеі Саўчанкі|right|18108{/movie}

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў